Вы тут

У Мінску абмеркавалі ролю мясцовага самакіравання


Учора ў рамках выстаўкі «СМІ ў Беларусі» адбыўся круглы стол на тэму «Роля мясцовага самакіравання ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёнаў і краіны ў цэлым».


Арганізатарам мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі і Выдавецкі дом «Звязда». І гэта не выпадкова: на старонках нашай газеты ўжо дванаццаць гадоў выходзіць дадатак «Мясцовае самакіраванне». Якім павінен быць прадстаўнік найбліжэйшай да людзей галіны ўлады на сучасным этапе? Якімі павінны быць самі мясцовыя Саветы, каб пацвердзіць сваю патрэбнасць і жыццядзейнасць, і як сёння ацэньваецца эфектыўнасць дэпутацкай дзейнасці? Якая роля рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ ў сувязі дэпутатаў усіх узроўняў з выбаршчыкамі? Гэтыя пытанні сталі асновай для зацікаўленага кампетэнтнага абмеркавання, у якім прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Аляксандр Папкоў, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, кіраўнікі ўсіх узроўняў мясцовых Саветаў, рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падрабязны матэрыял аб рабоце і выніках круглага стала чытайце ў наступных выпусках «Мясцовага самакіравання».

Галоўны рэдактар газеты «Бабруйскае жыццё» Вадзім ШЧАГЛОЎ:

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Леанід ЦУПРЫК:

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Аб ролі і значнасці мясцовых Саветаў

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.