Вы тут

Пайшоў з жыцця Мікола Аўрамчык


Пайшоў з жыцця пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Мікола Аўрамчык. Яму было 97.


Літаратурная дарога Міколы Якаўлевіча доўжылася аж 80 гадоў. Дэбютаваўшы ў 1937 годзе на старонках бабруйскай газеты «Камуніст», ён прайшоў доўгі шлях у творчасці. Стаў аўтарам больш як дзясятка кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Полымя», «Маладосць». Разам з Нілам Гілевічам напісаў знакаміты «Сказ пра Лысую Гару». Быў знаёмы з Янкам Купалам, Алесем Салаўём, Кузьмой Чорным. Актыўна працаваў у галіне перакладаў. З-пад яго пяра выйшлі беларускія варыянты твораў Джорджа Байрана, Адама Міцкевіча, Івана Франко, Лесі Украінкі і многіх іншых вядомых паэтаў.

Сімвалічна, што Міколы Аўрамчыка не стала напярэдадні Дня Перамогі. Ён быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах, трапіў спачатку ў іспанскі, потым у нямецкі палон, пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса.

Шматлікія калегі па пяры, вучні пісьменніка згадваюць яго як вельмі тактоўнага настаўніка, які з павагай ставіўся да іх творчых памкненняў, з радасцю дзяліўся сакрэтамі майстэрства. Разам з асобай гэтага яркага творцы беларуская літаратура развіталася з цэлай эпохай, школай.

Загаловак у газеце: Бывай, настаўнік...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.