Вы тут

Супрацоўнікі наркакантролю канфіскавалі кілаграм гашышу


Супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама і Фрунзенскага РУУС сталіцы падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па перакрыцці канала пастаўкі наркатычных рэчываў з Расійскай Федэрацыі ў нашу краіну затрымалі 27-гадовага жыхара горада.


У мэтах наступнай рэалізацыі мужчына прывёз у Мінск гашыш. Падчас асабістага надгляду ў яго канфіскавалі кілаграм гэтага наркотыку. Агульны кошт такой вялікай колькасці наркатычнага рэчыва ў Расіі — 20 тысяч долараў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэтага гашышу ў пераразліку хапіла б на пяць тысяч разавых доз.

Вядома, што мужчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, працуе ў адным са сталічных ТАА. За незаконны абарот наркотыкаў мінчаніну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».