Вы тут

Сёння стануць вядомыя пераможцы «Тэлевяршыні»


Сёння стануць вядомыя пераможцы ХІІІ Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня».


Трансляцыю цырымоніі ўзнагароджвання можна будзе пабачыць у 21.05 у эфіры тэлеканала АНТ. Як расказаў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір РАБАВОЛАЎ, сёлета на конкурс было пададзена 286 заявак ад 101 тэлевяшчальнага СМІ. Пераможцы будуць вызначаныя ў 25 намінацыях, чакаюцца і спецыяльныя прызы.

Узровень айчыннага тэлебачання зараз надзвычай высокі, яно адпавядае ўсім трэндам сусветнага вяшчання. Гэта падкрэсліў загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі БДУ Вячаслаў БУЛАЦКІ. Ён зазначыў, што якасна працуюць не толькі каналы нацыянальнага вяшчання, але і рэгіянальныя. Сёлета выдатныя вынікі можна адзначыць у дзіцячым і юнацкім сегментах тэлепраграм, таксама шмат матэрыялаў было прадстаўлена на конкурс у культурна-асветніцкай галіне.

Як падкрэсліла кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў БДАМ Галіна ЗЛАБЕНКА, наша тэлебачанне сапраўды ўздымае многа глабальных тэм, якасна працуюць рэгіянальныя тэлекампаніі, асабліва яркія праграмы прадстаўляюць Магілёў, Паставы, Ліда, Шклоў. Але ёсць і недахопы. На думку Галіны Пятроўны, сёння на тэлебачанні не стае партрэтаў знакавых асоб, а такія праграмы былі б больш блізкія гледачу.

Арганізатары абяцаюць, што цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў ХІІІ Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» будзе яркай і дынамічнай, у якасці вядучых выступяць супрацоўнікі розных айчынных тэлеканалаў.

Карэспандэнты «Звязды» будуць сачыць за ходам цырымоніі, якая пройдзе сёння ў Палацы Рэспублікі. Рэпартаж з закулісся чытайце і глядзіце на нашым сайце.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Жыццё дыктуе правілы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.