Вы тут

КНДР пагражае ЗША «жорсткімі контрмерамі»


Палітыка «дзяржаўнага тэрарызму», якую праводзіць Вашынгтон у дачыненні да КНДР, «абернецца для ЗША катастрафічнымі наступствамі». Пра гэта гаворыцца ў мемарандуме інфармацыйнага агенцтва ЦТАК.


Інфармагенцтва крытыкуе адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая паставіла мэту «максімальна ўзмацніць палітычны, эканамічны і ваенны ціск на Пхеньян, дамагаючыся ліквідацыі вышэйшага кіраўніцтва КНДР і змены рэжыму». Згодна з дакументам, у КНДР выклікала хвалю абурэння нядаўняя сакрэтная аперацыя спецслужбаў ЗША і Паўднёвай Карэі, накіраваная супраць вышэйшага кіраўніцтва рэспублікі. Пра тое, што гэтую «злачынную акцыю» ўдалося сарваць, 5 мая паведаміў прадстаўнік Міністэрства дзяржаўнай бяспекі КНДР.

У такой сітуацыі, адзначаецца ў мемарандуме, армія і народ КНДР «прымуць самыя жорсткія контрмеры з мэтай самаабароны». На думку ЦТАК, праведзеныя ў красавіку ў КНДР маштабныя ваенныя манеўры прадэманстравалі «здольнасць Карэйскай народнай арміі правесці спецаперацыю ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, каб сарваць тэрарыстычную вылазку варожых сіл».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?