Вы тут

Сям'я робіць нас мацнейшымі


15 мая Беларусь разам з іншымі краінамі будзе адзначаць Міжнародны дзень сям'і. У 2017 годзе ва ўсім свеце гэты дзень пройдзе пад дэвізам «Сям'я, адукацыя і дабрабыт». Гэта значыць, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы — пытанні адукацыі і забеспячэння дабрабыту сем'яў.


Сацыяльная абарона сем'яў з дзецьмі-інвалідамі будзе павышана

Паводле даных перапісу насельніцтва, у нашай краіне зараз пражываюць каля 2,7 млн сем'яў, амаль 45% з іх маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Усяго дзяцей да 18 гадоў у рэспубліцы — 2785,4 тысячы.

— Для таго каб сям'я была паўнавартаснай, у ёй павінна быць як мінімум двое дзяцей, — лічыць намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. Менавіта сем'і з дзецьмі, на думку Аляксандра Румака, складаюць аснову дабрабыту і ўстойлівага развіцця любой дзяржавы.

У нашай краіне, па словах намесніка міністра, падтрымка сем'яў з'яўляецца дзяржаўным прыярытэтам. Сем'і з дзецьмі могуць прэтэндаваць на 11 відаў дзяржаўных дапамог. На сённяшні дзень гэтыя дапамогі выплачваюцца на 558 тыс. дзяцей, або 30,6% ад іх агульнай колькасці. Гэта значыць, што амаль кожнае трэцяе дзіця атрымлівае той ці іншы від дзяржаўнай дапамогі. Пры гэтым дзяржаўнымі дапамогамі забяспечаны практычна 100% дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

У найбліжэйшы час плануецца далейшае ўзмацненне дзяржпадтрымкі сем'яў з дзецьмі-інвалідамі. Так, паводле слоў Аляксандра Румака, у закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» плануецца ўнесці шэраг мер па ўзмацненні сацыяльнай абароны сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем'яў, у якіх самі бацькі з'яўляюцца інвалідамі.

Так, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў з найбольш цяжкімі формамі інваліднасці (3—4-я ступені страты здароўя), павялічаць дапамогу са 100% бюджэту пражытачнага мінімуму да 120%. Акрамя таго, бацькам дзіцяці-інваліда будзе нададзена права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда незалежна ад выгляду пенсіі, якую яны атрымліваюць (у цяперашні час дапамога выплачваецца толькі бацькам, якія самі з'яўляюцца інвалідамі; тым бацькам, якія атрымліваюць пенсію па ўзросце, яна не выплачваецца).

Яшчэ адна істотная навацыя — наданне бацькам дзяцей-інвалідаў права працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (на паўстаўкі) і адначасова атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда.

66,2% беларусаў — за ўвядзенне абавязковага бацькаўскага водпуску

Адна з тэндэнцый у галіне сямейнай палітыкі, характэрная для нашай краіны ў апошні час, — стымуляванне бацькі да адказнага бацькоўства. Гэта азначае як мага большае прыцягненне бацькі да выхавання дзяцей, да выбудоўвання ім адносін з дзецьмі з ранняга ўзросту, інтэлектуальнага і эмацыянальнага кантакту з імі. З гэтай мэтай цяпер прапрацоўваецца пытанне аб атрыманні абавязковага сацыяльнага водпуску бацькам пры нараджэнні дзіцяці. Створана міжведамасная рабочая група, у склад якой, акрамя заканадаўцаў, увайшлі навуковыя супрацоўнікі, прадстаўнікі аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў, міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя. Узначальвае працоўную групу Аляксандр Румак. Чарговае пасяджэнне рабочай групы, паводле яго слоў, адбудзецца ў канцы гэтага месяца.

Дарэчы, паводле даных сацыяльнага апытання, 66,2% жыхароў Беларусі выступаюць за ўвядзенне абавязковага бацькаўскага водпуску. Так, за ўвядзенне такога водпуску выказаліся 61,2% рэспандэнтаў-мужчын. Жанчын, якія выступілі з падтрымкай гэтай ініцыятывы, аказалася яшчэ больш — 70,3%. У апытанні, якое было праведзена сёлета ў красавіку-маі Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ па заказе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прынялі ўдзел 1000 рэспандэнтаў, якія пражываюць у 78 гарадах і вёсках нашай краіны.

Аляксандр Румак таксама адзначыў, што, паводле даных сацыяльнага апытання, 56,1% рэспандэнтаў лічаць, што бацькі недастаткова часу ўдзяляюць выхаванню і развіццю сваіх дзяцей. У прыватнасці, так лічаць 44,1% апытаных мужчын і 65,9% жанчын. На пытанне «Ці неабходна на дзяржаўным узроўні прымаць меры для ўключэння бацькі ў працэс догляду дзяцей, іх выхаванне і развіццё?» сцвярджальна адказалі 52,4% рэспандэнтаў.

Таксама ў нашай краіне прапрацоўваецца пытанне аб устанаўленні Дня бацькі. Што датычыцца вынікаў сацапытання, то за ўстанаўленне такога свята выказаліся 43,7% рэспандэнтаў. «Мы вывучым меркаванне дзяржаўных органаў аб мэтазгоднасці ўвядзення такога дня», — паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.