Вы тут

Май прыпячэ?


Сіноптыкі адзначаюць, што на выхадныя месцамі чакаецца да плюс 28 градусаў.

Сапраўды цёплае і сухое надвор'е чакаецца ў нашай краіне на гэтым тыдні, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Спецыяліст лічыць, што ўжо з серады па нядзелю на тэрыторыі Беларусі пачне гаспадарыць антыцыклон, які прынясе да нас сухое і ціхае надвор'е, калі тэмпературны фон будзе толькі павялічвацца. Аднак, сёння будзе яшчэ даволі свежа, бо ў краіну завітае атмасферны фронт, што і прынясе кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 11—17 цяпла, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 18—21 градусаў.

Антыцыклон у сераду прынясе нам кантрасную тэмпературу, калі ўначы будзе толькі 1—5 цяпла, у асобных раёнах па поўначы прагназуюцца нават замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Аднак удзень чакаецца ўжо ад плюс 13 да плюс 19 градусаў, а па захадзе — да плюс 21 градуса. Будзе халаднавата і ноччу ў чацвер, калі прагназуецца толькі 2—7 цяпла, але ўдзень чакаецца ад плюс 13 да плюс 19 градусаў, па захадзе — да 22 цяпла. Тэмпература паветра ў пятніцу ўначы складзе 4—11 цяпла, удзень — ад плюс 18 да плюс 25 градусаў. Даволі сонечна і без ападкаў прагназуецца і ў суботу. Уначы будзе 6—13 цяпла, а ўдзень ад 20 да плюс 27 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у нядзелю на фоне высокага атмасфернага ціску па тэрыторыі Беларусі будзе праходзіць атмасферны фронт, які прынясе ў асобныя раёны краіны кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 цяпла, а ўдзень чакаецца ад плюс 18 да плюс 25 градусаў, у заходніх раёнах — да 28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».