Вы тут

Міжнародны злёт піянераў «Заўсёды гатовы!» пройдзе 19—20 мая ў Мінску


Міжнародны злёт піянераў «Заўсёды гатовы!», прысвечаны 95-годдзю піянерскага руху, пройдзе 19—20 мая ў Мінску.


Удзел у ім возьмуць прадстаўнікі Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Саюз піянерскіх арганізацый — Федэрацыя дзіцячых арганізацый», піянерскіх арганізацый СНД, ветэраны піянерскага руху, фіналісты рэспубліканскіх конкурсаў і партнёры Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Цэнтральнымі мерапрыемствамі злёту стануць рэспубліканскі конкурс «Суперважаты» сярод старшых важатых піянерскіх дружын, хіт-парад «Піянерская дваццатка», ІV рэспубліканскі збор «Я піянер сваёй краіны!», прысвечаны дню піянерскай дружбы. У праграме злёту — міжнародная выстаўка «Піянерыя — цудоўная краіна», жывы альманах «Летапіс піянерыі». Таксама будзе працаваць піянерская гасцёўня «Літаратурны вернісаж» пры ўдзеле выдавецтва «Чатыры чвэрці» і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Рэспубліка тысячы зорак».

БРПА аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах больш як 650 тысяч піянераў і акцябрат і з'яўляецца адной з самых масавых дзіцячых арганізацый у Беларусі. Асноўныя напрамкі яе дзейнасці — грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне, сацыяльная абарона дзяцей і падлеткаў, дабрачыннасць, развіццё спорту і турызму, абарона навакольнага асяроддзя.

«Візітнай карткай» беларускіх піянераў з'яўляюцца ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад «Запалі вогнішча дабрыні», рэспубліканскія конкурсы «Піянер года», «Суперзорачка», турнір па піянерболе, гульня для акцябрат «Пароль — акцябронак», працоўная акцыя «Наша піянерская праца табе, Айчына!» Піянеры і акцябраты актыўна ўдзельнічаюць у адроджаным цімураўскім руху: праводзяцца рэспубліканскія акцыі «Ветэран жыве побач», «Ніхто не забыты», «Абеліск». Вынікам рэалізацыі праекта «Ніколі не забудзем. Унукі пра вайну» стала выданне кнігі, якая ўключае 73 творы юных аўтараў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: За пяць крокаў да стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.