Вы тут

Марафон у падтрымку Васілька


У Міжнародны дзень сям'і Віцебская абласная арганізацыя БРСМ дала старт рэспубліканскаму этапу дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця для цябе» ў падтрымку шасцігадовай Васілісы Армянінавай, у якой напярэдадні Новага года здарыўся... інсульт.


Першы прыпынак рэспубліканскага этапу марафону сёлета — Орша. У дабрачыннае творчае падарожжа выправіліся пастаянныя валанцёры руху «Добрае Сэрца» — заслужаныя артысткі Беларусі Наталля Тамела і Вікторыя Алешка, папулярныя тэлевядучыя Вольга Плотнікава і Яўген Булка, група «РRОвакацыя», Вольга Калеснікава, Надзея Місякова, Аляксандра Няхай, Эліна Матарас.

Усе атрыманыя грашовыя сродкі ад продажу білетаў на творчую праграму арганізатары мерапрыемства накіруюць на лячэнне маленькай Васілісы.

Да 13 снежня 2016 года Васілёк, як ласкава называюць яе бацькі, была стараннай вучаніцай першага класа аршанскай сярэдняй школы №19, адной з самых таленавітых, паспяховых і перспектыўных юных выхаванак студыі спартыўнага бальнага танца «СПРЭС». Бяда прыйшла нечакана. Літаральна за пару тыдняў да Новага года па незразумелых дагэтуль прычынах на фоне поўнага здароўя ў дзяўчынкі адбылося спантаннае кровазліццё ў мозг...

У цяперашні час вядзецца збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю Васілісы Армянінавай. Неабходная сума — 390 тысяч рублёў (206 106 долараў).

Традыцыйна правядзенне такіх мэтавых праграм марафону прымеркавана да міжнародных альбо сусветных памятных дат. Напрыклад, у чэрвені — да Міжнароднага дня абароны дзяцей (Гомельская вобласць), у жніўні — да Міжнароднага дня моладзі (Гродзенская вобласць), у верасні — да Міжнароднага дня дабрачыннасці (Магілёўская вобласць), у кастрычніку — да Міжнароднага дня ўсмешкі (Магілёўская вобласць), у лістападзе — да Сусветнага дня дабрыні, у снежні — напярэдадні агульнарэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» (Мінск).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».