Вы тут

Чаканыя сумы кантрактаў — не ніжэй за $300 млн


Аб гэтым заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на пашыранай нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму інавацый і высокіх тэхналогій. Удзельнікі дэталёва разгледзелі праграму, пытанні правядзення пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, а таксама праект выніковага дакумента Форуму.


— Мерапрыемства вельмі адказнае. Гэта, безумоўна, пляцоўка для актуалізацыі пытанняў саюзнага будаўніцтва, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — Асаблівую ўвагу мы павінны ўдзяляць пытанням эканамічнага супрацоўніцтва.

Таксама Міхаіл Уладзіміравіч дадаў, што ў рэгіёнаў велізарны патэнцыял. На чацвёртым форуме трэба пастарацца, каб сумы камерцыйных кантрактаў былі не ніжэйшыя за папярэднія, якія склалі 230 і больш за 300 мільёнаў долараў на 2-м і 3-м форумах.

Незвычайны характар мае праграма форуму. «Асаблівасць заключаецца ў тым, што ў гэтыя дні будуць праходзіць яшчэ два вельмі важныя мерапрыемствы: намечана пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і адначасова будуць праходзіць Дні навукі Беларусі ў Расійскай Федэрацыі. Форуму рэгіёнаў будзе папярэднічаць шэраг навуковых мерапрыемстваў. Дні навукі павінны разглядацца як складальная частка форуму, — лічыць Міхаіл Мясніковіч. — Другая асаблівасць заключаецца ў перспектыўным парадку дня. Гэта новыя прарыўныя тэхналогіі і пытанні маладзёжнай палітыкі». Акрамя таго, Старшыня Савета Рэспублікі даручыў аргкамітэту ўдзяліць асаблівую ўвагу выкананню выніковых дакументаў, падпісаных на папярэдніх форумах.

— Сёння ўжо рыхтуюцца да падпісання — яны ў рабоце — каля 60 пагадненняў розных напрамкаў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі, — адзначыла намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Марыяна ШЧОТКІНА. — І сёння каля 60 удзельнікаў выстаўкі беларускай прадукцыі ўжо заявілі сябе.

Марыяна Акіндзінаўна падкрэсліла, што кожны экспанат павінен быць прафільтраваны і адпавядаць тэме форуму, паколькі на самой выстаўцы беларускаму боку вызначана дзве тысячы квадратных метраў. «Мы павінны зыходзіць з таго, каб гэта быў важны напрамак дзейнасці і каб гэта было тое, на што цікава паглядзець», — дадала віцэ-спікер верхняй палаты.

Чацвёрты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму «Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства» адбудзецца 29—30 чэрвеня ў Маскве ў Цэнтральным выставачным комплексе «Экспацэнтр». У пленарным пасяджэнні плануецца ўдзел Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».