Вы тут

МУС: у краіне выкрыты аптовыя наркапастаўшчыкі


У розных рэгіёнах краіны прайшлі затрыманні прадстаўнікоў крымінальнай структуры, якія забяспечвалі функцыянаванне вядомай інтэрнэт-пляцоўкі па продажы "дызайнерскіх" наркотыкаў, спайсаў. У спісе арыштаваных больш за 20 чалавек. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў.


"Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі органаў унутраных спраў Беларусі ў выніку працяглай аператыўнай распрацоўкі рэалізавалі серыю спецмерапрыемстваў па ліквідацыі шырокай сеткі збытчыкаў псіхатропных рэчываў. Арыштаваныя прадстаўнікі асноўнага касцяка крымінальнай структуры, пачынаючы з ключавых звёнаў — аптовых пастаўшчыкоў "тавару" ў нашу краіну, а таксама пасярэднікі, адказныя за канкрэтныя рэгіёны, дробныя дылеры і "менеджэры" сярэдняга звяна, тыя, хто "закладваў"тавар". Дзякуючы праваахоўнікам да спажыўцоў не дайшлі кілаграмы псіхатропаў, а гэта дзясяткі тысяч доз. Затрыманні праводзіліся ў сталічнай вобласці, а таксама на Гомельшчыне, Магілёўшчыне, Віцебшчыне і ў Мінску. Лік канфіскаваных наркотыкаў і псіхатропаў вылічаецца кілаграмамі. Вядома, што затрыманыя дзейнічалі пад кіраўніцтвам арганізатараў інтэрнэт-крам па збыце псiхатропных рэчываў, якія кіруюцца з-за межаў Беларусі. Пра сур'ёзны ўдар праваахоўнікаў па наркабізнесу красамоўна кажа запіс, які з'явіўся ў сацсетках: "Усім прывітанне, у Рэспубліцы Беларусь больш не працуем. Пераехалі ў Расійскую Федэрацыю з усёй камандай. Па пытаннях працаўладкавання і пераезду ў Расію...".

МУС выйшла з хадайніцтвам аб аб'яднанні распачатых па ўсёй краіне крымінальных спраў, звязаных з названай наркасеткай, у адну вытворчасць на ўзроўні цэнтральнага апарата Следчага камітэта, паведамляецца на сайце МУС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.