Вы тут

Мужчына падаў у суд на знаёмую, якая перапісвалася па смартфоне


Жыхар амерыканскага штата Тэхас падаў у суд на жанчыну, якая перапісвалася па смартфоне падчас іх першага спаткання, паведамляе Аustіn Аmеrісаn-Stаtеsmаn.


37-гадовы Брэндан Везмар падаў у суд петыцыю з патрабаваннем да 35-гадовай знаёмай вярнуць 17 долараў і 31 цэнт, якія ён выдаткаваў на квіткі ў кіно. Пара пазнаёмілася ў інтэрнэце і нядаўна ўпершыню сустрэлася. Паводле слоў мужчыны, з-за паводзін спадарожніцы, якая перапісвалася па смартфоне падчас фільма «Вартавыя Галактыкі 2», іх спатканне было сапсавана. Везмар сцвярджае, што амерыканка ўключала прыладу ад 10 да 20 разоў за 15 хвілін. Мужчына папрасіў яе спыніцца або сысці з залы. Жанчына выйшла з кінатэатра і не вярнулася. Мужчына напісаў ёй паведамленне з просьбай вярнуць грошы, але спадарожніца адмовілася. Амерыканка плануе падаць сустрэчны іск, бо Везмар спрабаваў выбіць грошы ад яе малодшай сястры, не дабіўшыся выплаты ад крыўдзіцелькі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: У суд за смартфон

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.