Вы тут

Цягнік ва Унутраную Манголію: працягласць чыгункі складзе 245 км


Паводле інфармацыі, атрыманай з шостага інжынернага бюро Кітайскай Чыгуначнай Будаўнічай Карпарацыі (CREC), у ліпені будзе запушчаны першы цягнік па важным чыгуначным шляху ў заходняй частцы Унутранай Манголіі Хух-Хота - Джунгар – Ордос, перадае “Жэньминь жыбаа” анлайн”.


Сёлета адзначаецца 70-я гадавіна з дня ўтварэння аўтаномнага раёна Унутранай Манголіі. Чыгуначныя зносіны Хух-Хота - Джунгар - Ордас з'яўляюцца двухлінейнай электрычнай чыгункай, па якой  можна ажыццяўляць як грузавыя, так і пасажырскія перавозкі. Праектная хуткасць па дадзеным маршруце складае 160 км/гадз., агульная працягласць дарогі - 245 км.

Дадзенае чыгуначныя зносіны забяспечаць горадзе Ордас самыя зручныя перавозкі пасажыраў і грузаў у бок Усходу. Больш за тое, разам з пасажырскім цягніком Хух-Хота - Чжанцзякоу і міжгародняй чыгункай Пекін-Чжанцзякоу, яны злучаць Ордас з важным транспартным вузлом краіны - Пекінам, і скароцяць адлегласць паміж заходняй часткай Унутранай Манголіі і цэнтральнымі гарадамі ў рэгіёне Бохайскага заліва - Пекінам і Цяньцзінь.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».