Вы тут

Гродзенскія прыгажуні выступілі перад выхаванцамі дзіцячых дамоў


На конкурсе «Каралева прыгажосці. Міс Гродна-2017» узнавілі традыцыю дабрачыннасці. Фіналісткі спявалі, расказвалі вершы, байкі і нават малявалі. У конкурсу знайшліся спонсары, дзякуючы якім і адбылася гэта акцыя. Яны падрыхтавалі дзецям падарункі, а прыгажуні ў сваю чаргу прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў намінацыі «Міс Талент».


Да акцыі далучылася і вядомая беларуская прыгажуня Святлана Крук-Кузняцова. Гродзенка мае тытулы «Міс Беларусь», «Місіс Сусвет», а ў мінулым годзе заваявала яшчэ і карону «Місіс Зямны шар». Цяпер Святлана жыве ў Маскве, але часта прыязджае з дзецьмі да сваіх бацькоў у Гродна. Маці трох дзяцей не проста ганарыцца сваімі тытуламі, але і з'яўляецца паслом Добрай волі. Яна ўдзельнічае ў многіх дабрачынных акцыях, прапагандуе сямейныя каштоўнасці, дапамагае дзецям-сіротам. І гэтым разам прывезла падарункі — мяккія цацкі і салодкія прысмакі.

У рэпертуары гродзенскіх удзельніц «Міс Гродна» знайшлося месца беларускай творчасці. Верш Пімена Панчанкі прачытала Таццяна Міхно, якая цяпер вучыцца і працуе ў Гродне. Аб конкурсе яна даведалася ад свайго сябра і вырашыла прыняць удзел у кастынгу, які сабраў больш за 60 прэтэндэнтак. Таццяне пашанцавала, і яна трапіла ў лік 16 фіналістак. Кажа, што верш беларускага паэта адпавядае яе лірычнаму настрою і заклікае да спагадлівасці, што вельмі важна паміж людзьмі.

— Раней у нас не было такой намінацыі, як «Міс Талент», але некалькі гадоў таму мы вырашылі яе ўвесці, — паведаміў арганізатар конкурсу Ігар Ляговіч. — Мы бачым, што дзяўчатам ёсць што паказаць, акрамя фізічных даных. Ды і дзеткі, якім мы робім падарункі, больш запомняць гэты дзень. Сёлета ўпершыню мы сабралі ўсіх дзетак у гродзенскай гімназіі, дзе нашы фіналісткі паказалі свае таленты.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Побач з дабрынёй

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.