Вы тут

Першыя электробусы ў Мінску будуць хадзіць па маршруце тралейбуса №59


Першыя электробусы ў Мінску будуць хадзіць па маршруце тралейбуса №59 «ДС Сярова — Даўгабродская». Як паведамілі на прадпрыемстве «Мінсктранс», яны пачалі перавозіць пасажыраў з 12 мая.


Усяго на балансе тралейбуснага парка №2 знаходзяцца шэсць электробусаў, чатыры з іх выйшлі на лінію. Астатнія будуць задзейнічаны ў найбліжэйшы час. Для пацвярджэння аплаты праезду прымяняюцца білеты на адну паездку і электронныя білеты, у складзе якіх адзін з відаў транспарту — тралейбус. Новую тэхніку для сталіцы вырабіў «Белкамунмаш». Дзякуючы адсутнасці выкіду шкодных рэчываў, нізкаму ўзроўню шуму і выкарыстанню чыстых крыніц энергіі электробусы лічацца «зялёным» транспартам ХХІ стагоддзя. Для зарадкі электробуса не патрабуецца падключэнне да ліній электраперадачы —
на канцавым прыпынку ўсталёўваецца зарадны слуп.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: На лініі — «зялёны» транспарт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?