Вы тут

Дарога да школы стане лягчэйшай


31 сакавіка ў «Звяздзе» быў апублікаваны артыкул Святланы Бусько «Мне нельга нараджаць хлопчыкаў», у якім ішла гаворка пра маці дваіх невылечна хворых дзяцей з інваліднасцю.


Адной з праблем, якая напаткала гэту сям'ю, аказаліся цяжкасці з тым, як дабірацца ў школу з безбар'ерным асяроддзем старэйшаму сыну гераіні артыкула. Бацьку нават прыйшлося звольніцца з працы, каб штодзённа адвозіць дзіця ў школу, у выніку чаго шматдзетная сям'я з трыма дзецьмі зараз жыве на дзіцячую пенсію і дапамогу па доглядзе дзіцяці.

Пасля публікацыі артыкула рэдакцыя атрымала адказ ад Мінгарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Ігара Юркевіча, у якім, у прыватнасці, гаворыцца, што «дастаўка навучэнцаў ад месца жыхарства да месца навучання і назад, у тым ліку навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на спецыяльна абсталяваным транспарце знаходзіцца ў кампетэнцыі выканаўчага органа па месцы знаходжання ўстановы адукацыі. У дадзеным выпадку гэта адміністрацыя Ленінскага раёна горада Мінска. На балансе ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска ёсць два аўтобусы і два мікрааўтобусы. Пераабсталяваць існуючыя мікрааўтобусы для арганізацыі падвозу дзяцей-інвалідаў не ўяўляецца магчымым, паколькі дадзены транспарт не абсталяваны антыблакавальнай тармазной сістэмай, і яго экалагічны клас не адпавядае нарматывам».

Разам з тым намеснік старшыні Мінгарвыканкама згадвае, што адміністрацыя Ленінскага раёна звярталася з просьбай аб аказанні бязвыплатнай спонсарскай дапамогі на набыццё аўтобуса ў арганізацыі Мінска, аднак зварот не знайшоў водгуку ў кіраўнікоў арганізацый.

Кіраўніцтва Мінгарвыканкама запэўнівае, што ўпраўленнем адукацыі будуць прыняты неабходныя меры па арганізацыі дастаўкі дзіцяці-інваліда да ўстановы адукацыі і назад
у тэрмін да 1 верасня 2017 года. Таксама ў ходзе звароту сям'і Кірыенка была аказана матэрыяльная дапамога для дзяцей-інвалідаў у памеры 500 рублёў кожнаму дзіцяці.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.