Вы тут

За першы квартал сенатары разгледзелі больш за тысячу зваротаў


На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. Падчас яго былі разгледжаны пытанні аб удзеле членаў Савета Рэспублікі ў мерапрыемствах міжнароднага характару, узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прааналізавана работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па выніках І квартала 2017 года.


Так, за гэты перыяд членамі Савета Рэспублікі, якія працуюць у рэгіёнах, разгледжана 1167 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, непасрэдна ў Савеце Рэспублікі — 206 зваротаў. Членамі Прэзідыума Савета Рэспублікі праведзена 11 асабістых прыёмаў грамадзян, у тым ліку 5 выязных, членамі Савета Рэспублікі — 280 асабістых прыёмаў грамадзян, уключаючы 109 выязных.

Пытанні, з якімі звярталіся да парламентарыяў, у першую чаргу звязаны з прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства. Грамадзяне выказвалі думкі пра законапраекты, якія знаходзяцца на стадыі падрыхтоўкі да разгляду ў парламенце, прапановы, якія датычацца карэкціроўкі прававых актаў, рэалізацыя якіх на практыцы, на іх думку, патрабуе ўдасканалення.

Шэраг зваротаў быў прысвечаны жыццёва важным для людзей пытанням, сярод якіх паляпшэнне жыллёвых умоў, прыватызацыя жылля, рамонт і эксплуатацыя жыллёвага фонду, будаўніцтва і землекарыстанне, работа арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёвага забеспячэння, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Законы патрабуюць удасканалення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.