Вы тут

Прафсаюзы ўручылі прэміі ў галіне працы і творчасці


Сёлета ўзнагарод удастоены прадстаўнікі і калектывы найбуйнейшых прадпрыемстваў і арганізацый у прамысловасці, навуковай, адукацыйнай і медыцынскай сферах. Сярод іх Белтэлекам, Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, «Полацк-Шкловалакно» і іншыя.


Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, Дыплома за высокія дасягненні ў працы, а таксама ў творчасці ўваходзяць у лік самых прэстыжных прэмій нашай краіны.

— Працавітасць сёння з'яўляецца галоўным рэсурсам, і прафсаюзы штодзённа імкнуцца да таго, каб праца кожнага была заўважана і ацэнена па заслугах, — адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл ОРДА. — Названыя сёння лаўрэаты ў галіне працы і культуры — заслужаныя людзі, якія захоўваюць адказнасць і адданасць сваёй справе ў любых умовах. Тым самым яны дэманструюць прыклад, што ўсё залежыць ад жадання і стараннасці.

Учора былі ўзнагароджаны таксама пераможцы Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар—2017». Ён праходзіў на працягу года і вызначыў найлепшых спецыялістаў краіны ў 14 прафесіях. Мэта спаборніцтва — павысіць прэстыж чалавека працы, стварыць стымул для далейшага росту кваліфікацыі работнікаў.

Адзначалі і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі—2017». Першае месца заняла менеджар па продажах аддзела збыту Дзяржынскай швейнай фабрыкі «Эліз» Наталля Стэльмах. Ужо трэці год конкурс дае магчымасць работнікам праявіць свае сцэнічныя таленты. Усе ўдзельнікі — непрафесіяналы, працуюць у арганізацыях і на прадпрыемствах, а вольны час прысвячаюць любімай справе. Пры падрыхтоўцы да фінальнага шоу з імі займаюцца найлепшыя вакалісты, харэографы і стылісты краіны, а ў ролі куратараў выступаюць зоркі беларускай эстрады і выдатныя дзеячы культуры.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Чалавек працы — гэта прэстыжна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.