Вы тут

У Радзе запатрабавалі прызнаць незаконным блакіраванне сацсетак


«Фракцыя «Апазіцыйнага блока» і шэраг пазафракцыйных дэпутатаў Вярхоўнай рады звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з просьбай прызнаць незаконным блакіраванне доступу да расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў і сацсетак ва Украіне.


Шаснаццатага сакавіка ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка зацвердзіў пашыраны спіс расійскіх грамадзян і кампаній, у дачыненні да якіх уводзяцца санкцыі. Сярод іншага пад забаронай апынуліся шэраг расійскіх СМІ, а таксама сацыяльныя сеткі «ВКонтакте», «Одноклассники» і рэсурсы «Яндекс» і Maіl.ru. Усяго ў пералік увайшлі 1228 фізічных і 468 юрыдычных асоб.

Рашэнне Парашэнкі выклікала незадаволенасць і сярод радавых украінцаў. Так, на сайце прэзідэнта размешчана некалькі дзясяткаў петыцый з просьбай адмяніць блакіраванне расійскіх сайтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».