Вы тут

«Я не самотны, я кнігу маю...»


Сто гадоў таму, раніцай 25 мая ў Ялце перастала біцца сэрца беларускага паэта Максіма Багдановіча. Ён пакінуў спадчыну — свае прароцкія вершы.


У той далёкі дзень побач з ложкам смяротна хворага паэта засталася ляжаць кніга, на якой была напісана адзіная страфа развітання:

«Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты».

Пры жыцці Максіма Багдановіча выйшаў толькі адзін зборнік яго вершаў. Малады паэт лічыў за гонар мець гэтую кніжку са 117 старонкамі.

Пра сучасныя выданні твораў геніяльнага паэта, пра ўвасабленне яго вершаў і думак у розных відах мастацтва вядома шмат. Партрэт Багдановіча напісаны літаратарамі, кампазітарамі, гісторыкамі...

Але кожны вялікі яскравы партрэт складаецца з мноства маленькіх сціплых штрыхоў.

Днямі на адной з міжнародных выставак у Мінску я зрабіў фотаздымак унікальнай кнігі, якая парадавала бы Максіма не меней за іншыя друкаваныя выданні. Гэта кніга была самаробная.

Я дазнаўся, што над такім рэдкім выданнем папрацавала Святлана Іванова, бібліятэкар з аграгарадка Суботнікі Іўеўскага раёна. Убачыцца з ёй не атрымалася, але па тэлефоне мы паразмаўлялі. Святлана расказала, што кнігу любімага паэта яна рабіла, выкарыстоўваючы свае здольнасці ў вышыванні, стварэнні аплікацыі, маляванні. Усе старонкі кнігі заняў верш Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» і па-мастацку (ад усёй душы!) зробленае афармленне да любімых радкоў.

Ты не самотны.

Твой Край з табою —

Той сад вясновы, вятры, аблокі,

Нямігі плёскат, бярозак строі,

Валошак зоркі... Ўспамін далёкі...

 

Не ўбачыць кветка тваёй усмешкі.

Паэта вусны даўно закуты.

Абарвалася зямная сцежка

«У белым доме ля сіняй бухты».

 

Не, не самотны. Па волі боскай

Ты бачыш Край свой

з вышынь халодных —

Там вышывае жанчына ў вёсцы

Твой верш прарочы

між кветак родных.

Яўген ПЯСЕЦКІ

pyasecki@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа... 

Калейдаскоп

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

 Куды б вы ні накіроўваліся, пытанне «Што пакласці ў чамадан, а што пакінуць дома?» цяпер актуальнае для многіх.

Культура

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

«Жанчыну, якая займаецца танцамі, відаць здалёк!»