Вы тут

На пасяджэнне ЦЕІ ў Мінск прыедуць прадстаўнікі парламентаў 12 краін


У наступны аўторак, 30 мая, наша краіна прыме прадстаўнікоў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы — арганізацыі, якая аб'ядноўвае краіны Еўрапейскага саюза і яго найбліжэйшых суседзяў. Дакладней, у беларускай сталіцы адбудзецца пасяджэнне Парламенцкага камітэта парламенцкага вымярэння ЦЕІ. Для Беларусі ўдзел у арганізацыі — магчымасць пашырыць і ўмацаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, актывізаваць уключэнне ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы.


Дэвіз беларускага старшынства — прасоўванне сумяшчальнасці ў Еўропе, развіццё ўсяго спектра ўзаемаадносін як паміж краінамі рэгіёна, так і Еўрапейскім саюзам, Еўразійскім эканамічным саюзам, краінамі Усходняга партнёрства. Пра гэта «Звяздзе» паведаміла Ірына СТАРАВОЙТАВА, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў парламенцкім вымярэнні ЦЕІ.

Галоўная тэма пасяджэння — «Інтэлектуалізацыя эканомікі ў рэгіёне ЦЕІ: інавацыйная вытворчасць, кіраванне і чалавечы капітал». Ірына Старавойтава растлумачыла, што выбраная тэма звязана з сучаснымі тэндэнцыямі ў эканоміцы: ростам навукаёмістасці тавараў, павышэннем жорсткасці канкурэнцыі, якая прыводзіць да неабходнасці пастаяннага ўкаранення інавацый. Таму пасяджэнне парламенцкага камітэта — гэта магчымасць прадэманстраваць дасягненні нашай краіны ў галіне інавацыйнай вытворчасці, развіцця ІТ-тэхналогій, чалавечага капіталу, навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.

У пасяджэнні плануецца ўдзел членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў, а таксама парламенцкіх дэлегацый Аўстрыі, Сербіі, Славеніі, Румыніі, Польшчы, Малдовы, Харватыі, Балгарыі, Славакіі, Венгрыі, Італіі, Украіны. Вынікам мерапрыемства стане прыняцце дакумента, у якім замацуюць прынцыпы сумеснай працы ў сферы інтэлектуалізацыі эканомікі ў рэгіёне ЦЕІ.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пакажам сябе ў сферы ІТ-тэхналогій

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».