Вы тут

Па возеры Нясвіжскага раёна незаконна рассякаў магутны гідрацыкл


Пра тое, што па возеры каля вёскі Саска Ліпка Нясвіжскага раёна рассякае магутны гідрацыкл, дзяржінспектарам паведаміў рыбалоў-аматар.


Апошні абураўся тым, што, калі адны мусяць выконваць нераставую забарону і рыбачыць з берага, іншыя выкарыстоўваюць плаўсродкі, чаго рабіць нельга ў гэты час. Работнікі Нясвіжскай міжрайінспекцыі адрэагавалі на сігнал і затрымалі кіроўцу гідрацыкла. Ім быў жыхар Нясвіжа. Мужчына растлумачыў, што нядаўна рамантаваў свой плаўсродак і вырашыў праверыць яго працаздольнасць непасрэдна ў вадзе. Парушальніку пагражае штраф да 20 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падняў хвалю...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».