Вы тут

Адбылася канферэнцыя «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснае»


У магілёўскай Ратушы прайшла Х міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснае».


Сёлета Магілёў урачыста адзначае сваё 750-годдзе. Згодна з летапіснымі звесткамі афіцыйнай датай яго нараджэння лічыцца 1267 год. Але доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі Ігар Марзалюк паставіў гэтую лічбу пад сумненне. Спасылаючыся на археалагічныя крыніцы, ён заявіў, што горад узнік дзесьці паміж 988—1015 гадамі. У той самы час, калі Уладзімір Краснае Сонейка хрысціў Русь. У Магілёве знойдзена вельмі шмат адбіткаў і выяў з княжацкім знакам святога. Гэта сведчыць пра наяўнасць тут княжацкай адміністрацыі, якая магла карыстацца гэтымі знакамі ў дадзены прамежак часу. На канферэнцыю з'ехаліся больш за 80 удзельнікаў з 8 краін свету, у тым ліку з Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля, Індыі, Германіі. Сярод іх Уладзімір Мякішаў з Ягелонскага ўніверсітэта, які зрабіў рэканструкцыю алтара Іосіфаўскага сабора, Святлана Кагамлык з Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту, якая расказала пра асветніцкую дзейнасць Свяціцеля Георгія Каніскага.

— Наша канферэнцыя ў адрозненне ад іншых мае практычнае значэнне і прыводзіць да канкрэтных змен у горадзе, — пацвярджае дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. — На адной з канферэнцый была агучана неабходнасць замацаваць гістарычныя назвы ў цэнтры Магілёва, і гэта было зроблена. Ёсць і іншыя прыклады.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Князь усіх заблытаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.