Вы тут

Паэт Мікола Мятліцкі атрымаў Міжнародную прэмію «Алаш»


Такая ўзнагарода прысуджаецца за значныя дасягненні ў казахскай літаратуры альбо ў яе прапагандзе ў іншых краінах свету. Мікола Мятліцкі — перакладчык кнігі паэзіі Абая «Стэпавы прастор» на беларускую мову, якая была выдадзена ў Мінску ў 2010 годзе выдавецтвам «Літаратура і мастацтва».


Варта зазначыць, што Мікола Мятліцкі вельмі ўважлівы да казахскай паэзіі як перакладчык. У часопісе «Полымя», іншых перыядычных выданнях, аўтарскай анталогіі перакладаў паэзіі народаў свету «Лучнасць» друкаваліся яго пераўвасабленні вершаў Алжаса Сулейменава, Нурлана Аразаліна і другіх паэтаў Казахстана на беларускую мову.

Дарэчы, Міжнародная прэмія носіць назву па назве казахскай палітычнай партыі «Алаш», якая існавала ў 1917—1920 гады. Дзейнасць гэтага аб'яднання была скіравана на суверэннае і незалежнае будаўніцтва Казахстана як самастойнай дзяржавы. Сярод лідараў партыі былі і першы старшыня Саюза пісьменнікаў Казахстана паэт Ільяс Джансугураў, адзін з заснавальнікаў новай казахскай літаратуры Магжан Жумабаеў, паэт Міржакіп Дулатаў.

Вось як пракаменціравала прысуджэнне прэміі «Алаш» беларускаму паэту наша зямлячка — намеснік галоўнага рэдактара казахстанскага часопіса «Простор» паэтэса Любоў Шашкова:

— Мне здаецца, што гэтая адзнака справакуе яшчэ большую ўвагу ў Беларусі да казахскай літаратуры. Вельмі прыемна, што прэмія «Алаш» — ацэнка работы Міколы Мятліцкага па прапагандзе казахскай паэзіі на маёй радзіме. Ведаю, як настойліва працуюць беларускія літаратары па пашырэнні прасторы беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў.

Дазваніўшыся да беларускага лаўрэата прэміі «Алаш», мы даведаліся, што і зараз Мікола Мятліцкі працуе над перакладамі твораў паэтаў Казахстана. І ў хуткім часе спадзяецца перадаць новую работу часопісу «Полымя».

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Сяброўская адзнака

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.