Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём пагранічніка


Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя таварышы!

Сардэчна віншую вас з прафесіянальным святам — Днём пагранічніка!

Вернасць найлепшым традыцыям, імкненне прымножыць іх штодзённай ратнай працай па абароне рубяжоў Рэспублікі Беларусь былі і застаюцца важнымі кірункамі ў дзейнасці сённяшняга пакалення вартавых меж.

Знаходзячыся ў баявым дазоры, пагранічнікі спыняюць каналы нелегальнай міграцыі і кантрабанды, супрацьдзейнічаюць распаўсюджванню міжнароднага тэрарызму. Выкананню гэтых задач садзейнічае далейшае развіццё пагранічнай інфраструктуры, удасканальванне яе тэхнічнага забеспячэння, павышэнне ўзроўню прафесіянальнай падрыхтоўкі.

Упэўнены, што сваім добрасумленным стаўленнем да воінскага абавязку вы і надалей будзеце надзейна забяспечваць непарушнасць меж нашай дзяржавы, з поўнай адказнасцю і самааддачай служыць беларускаму народу.

Выказваю словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, якія беззапаветна ахоўвалі межы Айчыны.

Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Надзейна забяспечваць непарушнасць меж

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.