Вы тут

13 кароў загінула на чыгунцы


У мінулыя выхадныя ў Жабінкаўскім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне на чыгунцы.


Позна ўвечары паблізу станцыі Мацеевічы электравоз наехаў на статак кароў, якія пераходзілі чыгуначныя пуці.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганны Івашчанкі, у выніку сутыкнення загінула 13 кароў. Электравоз атрымаў механічныя пашкоджанні. Людзі не пацярпелі. Цяпер праводзіцца праверка па факце здарэння. Прычыны пакуль не называюцца.

А паводле неафіцыйнай версіі, да бяды давёў звычайны недагляд пастухоў. Статак кругласутачнага ўтрымання буйной рагатай жывёлы звычайна абгароджваецца электрапастухом. Жывёлаводы задрамалі, а рагулі знайшлі месца, дзе можна пераскочыць агароджу пад напружаннем, а то і парвалі яе. І пайшлі на пах квітнеючага рапсу альбо іншай прывабнай для кароў травы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каровы загінулі на чыгунцы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.