Старт акцыі «Лета з добрай кнігай» быў дадзены ўчора ў мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідар». Удзел у мерапрыемстве ўзялі намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Мар'яна Шчоткіна, міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Акцыя заклікана звярнуць увагу на важнасць чытання. Падчас яе аздараўленчыя лагеры будуць наведваць беларускія пісьменнікі і знаёміць дзяцей са светам літаратуры. У «Лідары» сустрэчу з хлопцамі і дзяўчатамі правёў Алесь Бадак — пісьменнік і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Мар'яна Шчоткіна падарыла выхаванцам лагера кнігі аб Нацыянальным сходзе Беларусі і парламенце Саюзнай дзяржавы.
«У Дзень абароны дзяцей трэба яшчэ раз звярнуць увагу на важнасць лёсу нашай краіны, бо ён залежыць менавіта ад новага пакалення. Сёння ў «Лідары» мы сустрэліся з адоранымі дзецьмі, якія ўдзельнічаюць у алімпіядах, займаюцца спортам і працягваюць вучыцца, нягледзячы на тое, што пачаліся канікулы. Гэта выдатна. Упэўнена, што наша краіна і наша будучыня — у надзейных руках», — падкрэсліла віцэ-спікер верхняй палаты парламента.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.
Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.
Успамінаць цяжка, забыць немагчыма.
Па меркаванні экспертаў жэсты — дэтэктар праўды.