Вы тут

Фестываль воднага турызму «Мотальская рэгата» пройдзе ў гэтыя выхадныя


Фестываль праводзіцца другі раз. Сёлета заяўкі на ўдзел прыслалі 20 экіпажаў — з Віцебска, Брэста, Баранавічаў, Пінска, Камянца, Ваўкавыска. Прыедуць таксама каманды з Украіны і Расіі.


На працягу двух дзён удзельнікам трэба будзе пераадолець 48 кіламетраў па рацэ Ясельда. Старт спаборніцтваў пройдзе сёння. Адчальваюць ад возера Спораўскае ў Бярозаўскім раёне і фінішуюць у аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна. У заплыве ўдзельнічаюць байдаркі-адзіночкі, змешаныя і мужчынскія экіпажы. Увечары ў аграгарадку раскінуць палатачны лагер. Будзе арганізаваны конкурс турысцкай песні, спаборніцтвы па дартсе.

У нядзелю каманды чакае наступнае выпрабаванне: праплысці па Ясельдзе ад Моталя да вёскі Буса, развярнуцца і веславаць супраць цячэння ў зваротным кірунку. А для гледачоў падрыхтавана спартыўна-культурная праграма. Ім прапануюць згуляць у пляжны валейбол, міні-футбол, паказаць сябе ў мастацкім кіраванні байдаркай і веласіпедам, паслухаць выступленні творчых калектываў.

Пераможцаў і прызёраў рэгаты вызначаць па суме вынікаў двух дзён. Арганізатары фестывалю — Іванаўскі райвыканкам, эколага-краязнаўчае грамадскае аб'яднанне «Ясельда» і ўпраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: 48 кіламетраў на байдарках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.