Вы тут

У Міністэрстве юстыцыі назвалі пераможцаў конкурсу малюнкаў


Вынік творчага спаборніцтва "Права на дзяцінства" — звыш 350 яркіх работ і 12 пераможцаў у трох узроставых намінацыях. Мэта штогадовага мерапрыемства — расказаць дзецям пра сутнасць права як рэгулятара і закласці любоў да законапаслухмяных паводзін.


Міністр юстыцыі і пераможцы конкурсу "Права на дзяцінства".

З маленства мы вучым іх, як правільна пераходзіць дарогу, паводзіць сябе на вадзе і дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Аднак неабходна абараніць малых таксама ад негатыўнай інфармацыі, якую яны могуць атрымаць праз інтэрнэт. Дзеці не заўжды здольны адэкватна ацаніць яе, і гэта можа паўплываць на іх якасці як чалавека, заўважыў Алег Сліжэўскі, міністр юстыцыі Беларусі.

З ростам цікавасці да конкурсу плануецца крыху змяніць яго ўмовы. Праводзіць спачатку рэгіянальны этап спаборніцтваў, а пасля абіраць найлепшых аўтараў рэспублікі. Абавязковай умовай стануць каментарыі да малюнкаў, бо для журы вельмі важны сэнс, які дзіця закладвала ў работу, дадаў міністр.

Пераможца намінацыі ад 3 да 6 гадоў Кіра Грабёнкіна, 4 гады, г.Мінск.

Прызёр намінацыі ад 3 да 6 гадоў Аляксандр Філончык, 6 гадоў, г.Гомель.

Прызёр намінацыі ад 3 да 6 гадоў Лізавета Страчук, 6 гадоў, г.Кобрын.

Пераможцай у катэгорыі ад 3 да 6 гадоў стала чатырохгадовая мінчанка Кіра Грабёнкіна, а прызёрамі — шасцігадовыя Аляксандр Філончык з Гомеля і Лізавета Страчук з Кобрына. Спецыяльны прыз ад рэдакцыі журнала "Юстыцыя Беларусі" прысуджаны брастчанцы Ганне Яначкінай (6 гадоў).

Пераможца намінацыі ад 7 да 12 гадоў Паліна Асыка, 10 гадоў, г.Баранавічы.

Прызёр намінацыі ад 7 да 12 гадоў Лізавета Крупа, 10 гадоў, г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці.

Прызёр намінацыі ад 7 да 12 гадоў Лізавета Ільіна, 11 гадоў, г.Віцебск.

Лепшым мастаком у намінацыі ад 7 да 12 гадоў стала Паліна Асыка з Баранавічаў (10 гадоў), а прызы атрымалі 10-гадовая Лізавета Крупа з г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці і віцяблянка Лізавета Ільіна (11 гадоў). Узнагарода ад рэдакцыі дасталася гамельчанцы Ангеліне Шыпілавай (11 гадоў).

Пераможца намінацыі ад 12 да 18 гадоў Ангеліна Загрэшчанка, 15 гадоў, г.Любань

Прызёр намінацыі ад 12 да 18 гадоў Віалета Эйсмант, 14 гадоў, г.п. Вялікая Бераставіца

Прызёр намінацыі ад 12 да 18 гадоў Кацярына Макаранка, 14 гадоў, г.Віцебск

Сярод старэйшых удзельнікаў конкурсу (ад 12 да 18 гадоў) вышэйшую адзнаку атрымала 15-гадовая Ангеліна Загрэшчанка з Любані. Прызы забралі 14-гадовыя Віалета Эйсмант з г.п. Вялікая Бераставіца і Кацярына Макаранка з Віцебску. Эльвіру Мілашэўскую, якая таксама родам з г.п. Вялікая Бераставіца (14 гадоў), узнагародзілі супрацоўнікі журнала.

Спецыяльны прыз ад рэдакцыі журнала "Юстыцыя Беларусі" у намінацыі ад 3 да 6 гадоў прысуджаны Ганне Яначкінай, 6 гадоў, г.Брэст.

Спецыяльны прыз ад журнала "Юстыцыя Беларусі" ў намінацыі ад 7 да 12 гадоў дастаўся Ангеліне Шыпілавай, 11 гадоў, г.Гомель.

Спецыяльны прыз ад журнала "Юстыцыя Беларусі" ў намінацыі ад 12 да 18 гадоў уручылі Эльвіры Мілашэўскай, 14 гадоў, г.п. Вялікая Бераставіца.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».