Вы тут

Тры тысячы фанатаў прыйшлі на сустрэчу з юным беларускім блогерам


Папулярны сярод падлеткаў 20-гадовы блогер Улад Бумага адзначаў у панядзелак свой дзень нараджэння і вырашыў запрасіць на яго прыхільнікаў.


Сустрэча была назначана ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў, і чакалася, што на яе прыйдзе каля тысячы чалавек. Але ў выніку паглядзець на куміра сабраліся тры тысячы падлеткаў! У гандлёвым цэнтры ледзь не пачалася цісканіна. Запланаваную фотасесію з фанатамі прыйшлося адмяніць у мэтах бяспекі. Але «зорка» інтэрнэту не засталася без падарункаў: школьнікі засыпалі Улада шакаладкамі і цацкамі.

Улад Бумага (гэта яго сапраўднае прозвішча) вядзе свой відэаблог. На ютуб-канале хлопца — 1,6 мільёна падпісчыкаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».