Вы тут

Упершыню ў Беларусі пройдзе Кубак Еўропы ў бегу на 10 тысяч метраў


Лепшыя спартсмены ў гэтай дысцыпліне ўжо пачынаюць прыбываць да нас у краіну, а іх сёлета практычна рэкордная колькасць — каля 80 бегуноў з 19 краін кантынента.


Спартсмены выйдуць на дарожкі стадыёна Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы 10 чэрвеня ў 16.00.

Склад беларускай каманды: Уладзіслаў Прамаў, Сцяпан Рагаўцоў, Сяргей Платонаў, Вольга Мазуронак, Святлана Кудзеліч, Людміла Ляховіч, Ніна Савіна, Анастасія Іванова і Таццяна Стэфаненка.

Плануецца, што спаборніцтвы наведаюць прадстаўнікі Еўрапейскай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на чале з яе прэзідэнтам Свенам Арнэ Хансенам.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мінск — сталіца бегу

Выбар рэдакцыі

Культура

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».

Грамадства

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.