Вы тут

У Лепелі ў мясцовага жыхара канфіскавалі дзве гранаты РГД-5


У Лепелі ў мясцовага жыхара праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі дзве гранаты РГД-5, а таксама малакаліберную вінтоўку ТОЗ-8 і 2249 патронаў рознага калібру, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Заведзена крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Па такім жа артыкуле давядзецца адказваць непрацуючаму, раней судзімаму за крадзеж жыхару Гомеля, у якога супрацоўнікамі АМАП УУС быў выяўлены і канфіскаваны пісталет ТТ 1943 года выпуску.

Пра вайну нагадала і знаходка паблізу аграгарадка Ског Сенненскага раёна. Тут супрацоўнікі ГУБОЗіК МУС у лясным масіве знайшлі 163 мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай. Боепрыпасы былі абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5524.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рэха вайны і не толькі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.