Вы тут

У Паставах распачаўся фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік»


Учора, 9 чэрвеня, у Паставах распачаўся ХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». ​На працягу трохдзённага фестывальнага марафону ў адным з самых прыгожых райцэнтраў краіны граюць, спяваюць, танцуюць, забаўляюць, гандлююць. Фэст даўно ўжо стаў візітнай карткай краю. Сёлета ў ім бяруць удзел прадстаўнікі каля дзясятка краін.


У першы дзень культурнага праекта прайшло літаратурна-музычнае свята «Душой народжанае слова». Адбыўся таксама канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці «Карагод народных талентаў», а на гарадскім стадыёне — спартыўныя спаборніцтвы.

У суботняй праграме — адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай акцёрам-землякам Станіславу Ясюковічу і Зыгмунту Кенстовічу. Запрацуе і выстаўка, прысвечаная знакамітым навукоўцам — ураджэнцам Пастаўшчыны. Гэтае мерапрыемства прысвечанае аб'яўленаму ў краіне Году навукі. Адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты».

Заўсёды шмат удзельнікаў і гледачоў збірае конкурс калектываў і «сола»-выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?». Вялікі інтарэс у гасцей выклікае і конкурс сельскіх падворкаў «Пастаўшчына гасцінная». Каля палаца Тызенгаўзаў на вечар запланавана традыцыйнае ўнікальнае тэатралізаванае прадстаўленне «Музыка беларускіх палацаў і сядзіб». Пасля гэтага ўрачыста адкрыюць фестываль. А пасля феерверку найлепшыя дыджэі пакажуць клас.

У апошні дзень фестывалю адбудуцца канцэрт беларускай класічнай музыкі, канцэрт ваеннага духавога аркестра, тэатралізаванае шэсце і заключны гала-канцэрт з удзелам ансамбля салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На свята — у Паставы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.