Вы тут

Беларусь зацікаўлена ў інвестыцыях з Ізраіля


Нашу дзяржаву і Ізраіль звязвае вельмі многае. Прынамсі, у Беларусі яўрэі пражывалі многія стагоддзі. Родам з нашай краіны — цэлы шэраг вядомых грамадскіх, палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль. А зусім нядаўна — 26 мая — краіны адзначылі 25-годдзе са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. З гэтай сапраўды святочнай датай амаль супаў візіт у нашу дзяржаву віцэ-спікера Кнэсэта (парламент Ізраіля)
Талі ПЛОСКАЎ.


— Мы ведаем вас як чалавека, які вельмі актыўна працуе над развіццём двухбаковых адносін паміж Ізраілем і Рэспублікай Беларусь. Ёсць канкрэтныя вынікі, ваш асабісты ўнёсак. Вы прыклалі добрыя намаганні ў пытанні захавання пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Думаю, гэта вельмі добры пачатак і ў вашай парламенцкай дзейнасці, — заявіў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Трэба сказаць, што Талі Плоскаў узначальвае парламенцкую групу сяброўства Ізраіль — Беларусь. У нашым парламенце адпаведную групу ўзначальвае Аляксандр Папкоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, які таксама прыняў удзел у сустрэчы. Паміж заканадаўчымі органамі наладжаны добрыя кантакты, так, Аляксандр Папкоў быў з візітам у Ізраілі.

Спікер ніжняй палаты звярнуў увагу на шэраг перспектыўных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівую ўвагу ён удзяліў інвестыцыям. З ізраільскім капіталам у нашай краіне рэалізуецца больш за 150 праектаў.

* * *

У той жа дзень Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, таксама правёў сустрэчу з гасцямі з Ізраіля. Падчас яе спікер верхняй палаты закрануў разнапланавыя сферы супрацоўніцтва дзвюх краін: інвестыцыі, фармацэўтыка, мікраэлектроніка, турызм і міжпарламенцкае супрацоўніцтва. «Мы хацелі б стварыць міжнародны фінансавы цэнтр. Гэта магло б быць вельмі актуальна. Калі б вы нам дапамаглі з рэалізацыяй гэтага праекта, мы былі б рады сумеснай працы», — прапанаваў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Краіна зацікаўлена ў інвестыцыях з Ізраіля

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.