Вы тут

Пры­ся­га прайшла на зям­лі Брэсц­кай крэ­пас­ці


Ма­ла­дое па­паў­нен­не Брэсц­ка­га гар­ні­зо­на пры­сяг­ну­ла на вер­насць Ра­дзі­ме ў ме­ма­ры­яль­ным комп­лек­се "Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой". Ура­чыс­тасць ад­бы­ла­ся на пло­шчы Цы­ры­ма­ні­я­лаў. Ва­ен­на­слу­жа­чыя 38-й асоб­най гвар­дзей­скай дэ­сант­на-штур­ма­вой бры­га­ды, 115-га зе­ніт­на­га ра­кет­на­га пал­ка, 111-й гвар­дзей­скай ар­ты­ле­рый­скай бры­га­ды, 48-га асоб­на­га ба­таль­ё­на ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы, а так­са­ма Брэсц­кай па­гранг­ру­пы — уся­го 744 на­ва­бран­цы пры­нес­лі пры­ся­гу.


У крэ­пасць пры­еха­лі род­ныя і бліз­кія ма­ла­дых вай­скоў­цаў, са­бра­лі­ся шмат­лі­кія гос­ці. Па­паў­нен­не бе­ла­рус­ка­га вой­ска прый­шоў па­він­ша­ваць са зна­мя­наль­най па­дзе­яй у жыц­ці і стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Ана­толь ЛІС. Кі­раў­нік воб­лас­ці пад­крэс­ліў асаб­лі­вую знач­насць і сім­ва­ліч­насць ры­ту­а­лу, што ад­бы­ва­ец­ца на зям­лі Брэсц­кай крэ­пас­ці, па­літ­ай кры­вёй прод­каў, якія вы­ка­на­лі аба­вя­зак аба­рон­цаў Ра­дзі­мы з го­на­рам і год­нас­цю. Кі­раў­нік воб­лас­ці па­жа­даў но­ва­му па­паў­нен­ню быць вар­ты­мі сла­вы дзя­доў і пра­дзе­даў.

На доб­лес­ную служ­бу Ай­чы­не бла­сла­ві­лі ма­ла­дых сал­дат ка­та­ліц­кі і пра­ва­слаў­ны свя­та­ры. Па­мят­нае ме­ра­пры­ем­ства ў крэ­пас­ці за­вяр­шы­ла­ся ўра­чыс­тым мар­шам во­ін­скіх час­цей Брэсц­ка­га гар­ні­зо­на.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Фо­та Ва­ле­рыя КА­РА­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».