Вы тут

Найлепшая зброя супраць маніпулятара — мір


Не варта атакаваць першым. Агрэсару проста трэба даць зразумець, што сваіх мэт ён не дасягне.


Навакольныя нярэдка спрабуюць кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі гэта называецца маніпуляцыяй. І самае важнае — усвядоміць, што гэта менавіта яна. Як толькі мы гэта ўсвядомілі, пачынаюць прачынацца абарончыя механізмы.

— Мы можам уцячы, схавацца або напасці ў адказ ці паспрабаваць паўплываць на паводзіны агрэсара, — тлумачыць урач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Алена ДРАВІЦА. — Пасіўная абарона — самы бяскрыўдны спосаб, які можна прымяніць ва ўмовах дэфіцыту часу, калі мы не ведаем, што зрабіць або калі проста не жадаем сапсаваць стасункі. У такім выпадку не рэагуйце на словы маніпулятара, зрабіце выгляд, што не пачулі/не заўважылі/не зразумелі. Перавядзіце размову на іншую тэму. Можаце «пагадзіцца», але з агаворкай, маўляў, трэба падумаць. Захоўвайце спакой. У сітуацыі лішку адмоўнай інфармацыі неабходна канцэнтравацца не на тым, што і як кажа суразмоўца, а на яго знешнасці, наваколлі — разглядвайце дэталі, нібыта вам пасля трэба гэта намаляваць. Раптоўнае маўчанне збівае напор маніпулятара. Уявіце, што ў маніпулятара выраслі вялікія вушы або крылы матылька. Няхай ён ператворыцца ў вашым уяўленні ў ліліпута, гнома або прусака.

Абарона можа быць і актыўнай

  • Стаўце пытанні па сутнасці справы: «Што вам трэба?», «Да чаго вы схіляеце?».
  • Пачніце сваю псіхалагічную гульню. Адказвайце ў тым жа стылі, у якім размаўляе і апанент (рабіце гэта акуратна, але каб ён зразумеў, што «ціснуць» на вас нельга).

А вось і ўніверсальныя спосабы

  • Вучыцеся гаварыць «не». Гэта магчыма, калі пазбавіцца жадання падабацца ўсім без выключэння. Такое імкненне заведама пройгрышнае. Думайце аб сваіх патрэбах.
  • Вытрымлівайце дыстанцыю. Маніпулятары лёгка атрымліваюць інфармацыю дзякуючы не столькі нейкім уменням, колькі празмернай даверлівасці людзей.
  • Беражыце свае эмоцыі. Адкіньце пачуццё віны і абавязку. Не адказвайце агрэсіяй на агрэсію. Асноўная задача маніпуліравання — адцягнуць увагу ад уласных інтарэсаў, збіць з панталыку, атрымаць выгаду. Каб не апраўдаць жаданні маніпулятара, трэба дакладна і цвёрда захоўваць у свядомасці свае інтарэсы, заставацца самім сабой, на пазіцыях сваіх прыярытэтаў.
  • Будзьце непрадказальнымі. Калі немагчыма пралічыць ахвяру, то немагчыма і ўплываць на яе. Калі правілы гульні пастаянна мяняюцца, перамогу не атрымаць.
  • Не выхваляйцеся. Выхваленне — найлепшы спосаб прымусіць іншых зайздросціць нам, а для маніпулятара гэта яўная дэманстрацыя слабых бакоў ахвяры. Так што свядомая сціпласць заўсёды дарэчы.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гэта маніпуляцыя!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».