Вы тут

Сямігадовая піяністка адкрыла «Джазавыя вечары» каля Ратушы


Назіраць за ігрой Сафіі Курловіч — адно задавальненне. Яна, як і многія славутыя джазмены, напявае сабе пад нос ноты і свае прыдуманыя словы. Так яна расказвае гісторыю, якую выстуквае пальцамі. Цікава, што дзяўчынка музіцыруе без педаляў. Яна настолькі маленькая, што пакуль не дастае да іх.


Джазам Сафія займаецца ўсяго 2 гады. Па прафесіі бацькі зорачкі зусім не музыканты. Як прызналася Соня, у музычную школу яе прывяла цёця. «Паглядзела, што яна рухавая, — кажа Наталля Кобава, — Сафійка ў нас не толькі іграе на піяніна, але і танцуе, і спявае, таму папрасіла, каб мая калега, якая выкладае джаз, пазаймалася з ёй».

Нягледзячы на свой юны ўзрост, джаз-піяністка ўжо перамагла ў шматлікіх конкурсах: «Jazz-Tіme — 2016» у Салігорску, рэспубліканскім — «Талент краіны», расійскім — «Джаз-момант 2016». Выступала на адной сцэне з віртуозным джазменам Ігарам Бутманам, здзівіла сваім талентам вядучага перадачы «Лепш за ўсіх». Пасля таго як дзяўчынка сыграла джазавую п'есу, Максім Галкін усклікнуў: «Гэта было так лёгка і вытанчана! Уяўляеце, яна перад выступленнем размаўляла са мной і наігрывала штосьці левай рукой у сябе на падоле сукенкі, напэўна, будучую мелодыю». Куміры юнай піяністкі — Луі Армстронг і Чык Карыя. Дзяўчынка прызналася, што марыць пра чорны раяль, а таксама хоча стаць знакамітай артысткай. Паглядзіце, як яна іграе, і пераканаецеся, што ў гэтай маленькай зорачкі вялікая будучыня.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Чараўніца чорна-белых клавіш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».