Вы тут

Год назад у Беларусі пачаў дзейнічаць першы ветрапарк пад Навагрудкам


Шэсць вет­ра­коў уста­ноў­ле­ны на Пу­цэ­віц­кай га­ры, якая лі­чыц­ца ад­ным з са­мых вы­со­кіх пунк­таў Бе­ла­ру­сі — 300 м над уз­роў­нем Бал­тый­ска­га мо­ра. А вы­шы­ня кож­най вет­ра­э­лект­раў­ста­ноў­кі, як і раз­мах ло­пас­цяў, скла­дае амаль 90 мет­раў.


Дарэчы, парк з'явіўся не на пустым месцы. Адзін вятрак тут быў устаноўлены яшчэ ў 2011 годзе. Пасля некалькіх год яго эксплуатацыі Мінэнерга прыняла рашэнне ўвесці ў строй ветраэлектрастанцыю. Адным захадам былі зманціраваны яшчэ пяць установак, якія пачалі працаваць 16 чэрвеня 2016 года. Усе яны прыбылі з Кітая і з'яўляюцца самымі магутнымі па выпрацоўцы электраэнергіі ў нашай краіне. Кожны вятрак разлічаны на 1,5 мегавата, агульная магутнасць — 9 мегават. Згодна з планам, за год станцыя павінна выпрацоўваць 21,6 млн кВт∙г электраэнергіі. Гэтага хопіць, каб пакрыць чвэрць патрэбы Навагрудскага раёна. Кожная ўстаноўка акупіць сябе праз 12—15 гадоў, затраты на праект склалі 19 млн долараў. Станцыя павінна забяспечыць беларускай энергасістэме штогадовую эканомію 4,5 млн кубоў прыроднага газу.

Пакуль ветрапарк толькі выходзіць на зададзеную магутнасць. Станцыя задзейнічана на 40%, паведаміў начальнік ветрапарка Андрэй Ціскоў. Тут чакаюць ідэальнага ветру, які б дасягаў 10—15 м/с., хоць лопасці пачынаюць працаваць і пры 3 м/с. А вось парывы да 25 недапушчальныя, бо могуць вывесці са строю агрэгат. У гэты момант вятрак аўтаматычна адключаецца. Дарэчы, такі выпадак здарыўся падчас леташняга чэрвеньскага ўрагану, калі станцыя поўнасцю спыніла работу. У гэтым годзе самыя моцныя парывы адзначаліся ў красавіку, але шкоды ветракам яны не нанеслі. А вось самым «правальным» аказаўся студзень гэтага года, бо надвор'е было амаль бязветраным. Цяпер ветравы дыяпазон дазваляе выпрацоўваць запланаваныя кілаватгадзіны.

У хуткім часе на ўзвышшы можа з'явіцца яшчэ адзін вятрак, які мае намер устанавіць Мінпрыроды. Яго магутнасць будзе большая амаль удвая. Прадстаўнікі міністэрства разам з энергетыкамі-праектантамі рыхтуюць дакументацыю для чарговага аб'екта. Яшчэ адзін вятрак устаноўлены прыватным прадпрыемствам.

Андрэй Ціскоў паведаміў, што існуючы парк будзе пашырацца. Ёсць намер павялічыць яго ўдвая. Праўда, з цягам часу гэта зрабіць усе складаней. Тут трэба ўлічваць і ахоўныя зоны, і газаправод, і населеныя пункты, і разараныя калгасам землі. Тым не менш, распрацоўваецца праект яшчэ на пяць ветраэнергетычных установак, якія размесцяцца на дадзеным узвышшы.


Наша даведка

15 чэрвеня — Сусветны дзень ветру. Сёлета спаўняецца 10 гадоў з моманту ўстанаўлення гэтага свята, сутнасць якога — больш поўна выкарыстоўваць энергію ветру. Лідзіруцюць у гэтым напрамку Кітай, Германія і ЗША, яшчэ 80 краін паспяхова ўкараняюць у сябе ветраўстаноўкі. У Беларусі крыху больш за 60 ветракоў агульнай магутнасцю 50 мегават.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Ідэальны вецер для лопасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?