Вы тут

Браканьера з вострава бралі з АМАПам


Парушальніка, які займаўся незаконным рыбалоўствам, затрымалі на Светлагорскім вадасховішчы. Бралі яго ў тым ліку і байцы АМАПа, бо гэты персанаж меў багатую крымінальную біяграфію...


50-гадовы мужчына, грамадзянін Расіі, што пражываў на тэрыторыі Беларусі, у мінулым неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за розныя злачынствы — рабаванне, крадзеж, забойства. За што летась быў дэпартаваны і ўезд у нашу краіну яму быў забаронены на тры гады. Аднак грамадзянін тайком вярнуўся і асталяваўся на адным з астравоў Светлагорскага вадасховішча. Была інфармацыя, што ён лавіў рыбу сеткамі, апроч таго, абзавёўся абрэзам.

— На затрыманне выехалі 11 дзяржінспектараў са Светлагорска і тры супрацоўнікі гомельскага АМАПа. Раздзяліўшыся на групы, яны патрулявалі вадаём двое сутак. Падазраванага затрымалі, калі ён накіроўваўся ў бліжэйшую вёску са сваім незаконным уловам, здабытым пры дапамозе сетак і восцяў. Незаконныя прылады лоўлі потым знайшлі на востраве, як і зараджаны абрэз, — расказалі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. — Мужчыну пагражае адказнасць адразу па трох крымінальных артыкулах — за незаконнае рыбалоўства, незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі і нелегальнае перасячэнне граніцы Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».