Вы тут

Амерыканцы прадставiлі ўнiкальны пасажырскi пазадарожнiк-марсаход


Амерыканскае касмiчнае агенцтва прадставiла ўнiкальны пасажырскi пазадарожнiк-марсаход, якi адначасова з'яўляецца перасоўнай навуковай лабараторыяй.


Марсiянскi пазадарожнiк створаны iнжынерамi NASA пры ўдзеле спецыялiстаў з кампанii Parker Brothers Concepts, якая спецыялiзуецца на распрацоўцы i рэалiзацыi iдэй для фантастычных фiльмаў. Новы Mars Rover у даўжыню дасягае 8 метраў, у вышыню — 3,4, у шырыню — 4. Яго корпус выкананы з лёгкiх i трывалых кампазiтных матэрыялаў; шэсць 50-цалёвых колаў адаптаваныя да руху па глейкiх марсiянскiх пясках.

Электрычная сiлавая ўстаноўка дазваляе разганяцца да 110 км/г на роўнай паверхнi, але ва ўмовах Марса аўтамабiль наўрад цi пераадолее мяжу ў 25 км/г. У асноўным аддзяленнi аўтамабiля змогуць размясцiцца чатыры астранаўты, а другi блок, напоўнены апаратурай, з'яўляецца здымным: яго можна выгрузiць на паверхню планеты, дзе ён працягне работу ў аўтаномным рэжыме.

У гэтыя днi ўбачыць Mars Rover можна ў рамках перасоўнага фестывалю Summer of Mars, арганiзаванага Касмiчным цэнтрам Кенэдзi ў Фларыдзе. Спецыялiсты NASA падкрэслiваюць, што ў будучынi на Марс адправiцца не дакладная копiя гэтага пазадарожнiка: ён з'яўляецца толькi прататыпам, але пры стварэннi працоўных машын будуць выкарыстаны тэхналогii, якiя ляглi ў аснову гэтай мадэлi.

Загаловак у газеце: Джып для Марса

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.