Вы тут

Цэнтр па інкубаванні інавацыйных праектаў створаць Беларусь і Кітай


Адпаведнае пагадненне днямі ў Пекіне падпісалі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) і Міністэрства навукі і тэхнікі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі ведамстваў Аляксандр Шумілін і Вань Ган.


Паводле пагаднення, цэнтр будзе падтрымліваць навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, інавацыйнае прадпрымальніцтва і маладзёжны стартап-рух. Новы суб'ект інавацыйнай інфраструктуры плануецца стварыць на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». У яго структуру ўвойдуць стартап-цэнтр, экспертны савет, каворкінг-цэнтр (прастора для агульнай работы) і лабараторыя хуткага прататыпавання (FABLAB).

Пасля падпісання пагаднення старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін адзначыў, што беларуска-кітайскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва выходзіць на якасна новы ўзровень. «Праведзена 11 пасяджэнняў камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, на якіх разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку пытанні сумеснага фінансавання беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў, магчымасці стварэння Беларуска-Кітайскага фонду венчурных інвестыцый, фармату навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ў рамках Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», сказаў ён. Старшыня ДКНТ таксама паведаміў, што цяпер выконваецца 28 беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку ў галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Навука — справа агульная

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.