Вы тут

У мястэчку Гальшаны ўрачыста адкрылі новую амбулаторыю


Тут будуць абслугоўвацца жыхары каля 55 населеных пунктаў, дзе жыве больш як 3 тысячы чалавек. Сімвалічна, што падчас цырымоніі адкрыцця ў небе над аграгарадком лунала мноства буслоў.


Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар ЛІСКОВІЧ падчас адкрыцця новай амбулаторыі падкрэсліў:

— Старажытнае мястэчка Гальшаны знаёмае і цікавае для многіх турыстаў. І сёння амбулаторыя дадасць новых рыс да вобліку аграгарадка. На будаўніцтва амбулаторыі дзяржавай было вылучана больш як 1,5 мільёна рублёў, і гэтая ўстанова дасць магчымасць жыхарам і гасцям мястэчка своечасова атрымліваць медыцынскую дапамогу.

Тут працуе стаматалагічны кабінет, абсталяваны найноўшай тэхнікай (такой няма нават у абласным цэнтры), жаночая кансультацыя, вядзе прыём урач-тэрапеўт, таксама ў асобным крыле размешчаная аптэка. Адметна, што ўсё абсталяванне амбулаторыі — ад крэслаў і да сістэмы відэаназірання — абсалютна новае. А яе будаўніцтва заняло ўсяго год — усе работы вяліся кампаніяй «Будаўнік» пры фінансавай падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама. Таксама амбулаторыя атрымала ў падарунак ад аблвыканкама новы аўтамабіль, які дапаможа ў працы медыкаў.

Старшыня Ашмянскага райвыканкама Міраслаў САРАСЕК адзначыў:

— Сёння знакавы і памятны дзень, бо мы адкрываем цалкам новы аб'ект. Я нават і не згадаю, які з будынкаў мы здавалі новым, а не рэканструяваным. Таксама гэтая падзея сведчыць пра клопат дзяржавы аб будучыні аграгарадкоў: я цалкам упэўнены, што новая амбулаторыя значна палепшыць якасць абслугоўвання і камфортнасць пражывання ўсіх жыхароў і гасцей Гальшанаў.

Загаловак у газеце: А ў небе луналі буслы...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.