Вы тут

Лілія Ананіч наведала Магілёўскую вобласць


Учора міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч наведала Магілёўскую вобласць, дзе ўзяла ўдзел у Адзіным дні інфармавання і пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да свята «Александрыя збірае сяброў». Яна таксама наведала прадпрыемства «Магілёўсаюздрук», дзе сустрэлася з працоўным калектывам.


— Адзіны дзень інфармавання — гэта яшчэ адна магчымасць кіраўніку вывучыць больш дэталёва становішча спраў на прадпрыемстве. Тэма дня інфармавання звязана з турызмам, а «Саюздрук» — візітоўка любога горада. Тут можна набыць газету, кнігу, буклет. Трэба імкнуцца да таго, каб прадпрыемства развівалася, паяўляліся новыя формы і віды паслуг. А гэта магчыма толькі тады, калі будуць зладжана працаваць калектывы і разумець, якія мэты і задачы стаяць перад імі. Сёння вырашаецца пытанне па ўкараненні новых аўтаматызаваных сістэм уліку продажаў, ставяцца задачы па развіцці павільённага гандлю. Задач шмат, і для гэтага трэба бываць у калектывах, адчуваць іх настрой, — патлумачыла міністр мэту свайго прыезду.

Лілія Станіславаўна адказала таксама на пытанне карэспандэнта «Звязды» наконт падтрымкі сёння ўрадам беларускамоўных выданняў:

— Пра сёлетні стагадовы юбілей газеты «Звязда» мы гутарылі не так даўно ў Маскве падчас разгляду пытання пра інтэрнэт-партал «Сугучча», які робіцца Выдавецкім домам «Звязда» на міждзяржаўным узроўні краін — удзельніц СНД у межах Савета па гуманітарным супрацоўніцтве. Газета «Звязда» сёння не проста перыядычнае выданне, гэта гісторыя нашай краіны. Цяпер вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням беларускай мовы, нацыянальнай культуры. Ідзе пэўнае асэнсаванне нашых каранёў і вытокаў. Хутка будзе праведзены цэлы шэраг рэгіянальных семінараў у кожным рэгіёне краіны па разглядзе дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, асвятленні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэта патрэбна для таго, каб мы асэнсавалі тое, што маем, і намецілі, як развівацца далей і рэгіянальнаму, і цэнтральнаму выданню, як спалучаць інфармацыйныя тэхналогіі, як не скаціцца на шлях толькі гонкі за фактам, забываючыся пра яго глыбокае асэнсаванне. «Звязда» заўсёды адрознівалася ўдумлівым поглядам на жыццё, на ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства. Я жадаю, каб усе выданні заўсёды ўглядаліся ў жыццё беларускага грамадства. Нам ёсць чым ганарыцца і што паказаць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адчуваць час

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.