Вы тут

Што рабіць, каб лiсце агуркоў не жаўцела


Пасля з'яўлення ўсходаў у фазе развiцця 3—4 лiсточкаў агуркi трэба апрацаваць наступным саставам:

1. У вядро вады дабавiць 30 кропель ёду, 20 г гаспадарчага мыла i 1 л малака. Апырскванне такiм растворам можна праводзiць кожныя 10 дзён.

2. З вечара замачыць буханку хлеба ў вядры вады, ранiцай расцерцi яго, дабавiць маленькую бутэлечку ёду, развесцi 1 л вадкасцi ў вядры вады i апырскаць агуркi. Гэтым растворам апрацоўваць градкi кожныя 2 тыднi. Вадкасць, якая засталася, можна захоўваць у прахалодным месцы. Да восенi агурочнiк захаваецца зялёным.

3. Развесцi ў вядры вады 2 лiтры малочнай сыроваткi i 150 г цукру. Атрыманым растворам апырскаць i палiць агуркi. Пасля такой апрацоўкi на агурках i перцах зноў утвараюцца завязi, i яны даюць плады.

4. 700-грамовы слоiк шалупiння цыбулi высыпаць у 10-лiтровае вядро вады i давесцi да кiпення, зняць з агню, накрыць вечкам i настойваць 12—14 гадзiн. Працадзiць, адцiснуць шалупiнне. Разбавiць вадой: на 1 л настою — 4 л вады. Шчодра апырскаць агурочнiк i палiць грунт.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».