Вы тут

У рэйд выходзіць «Летні патруль»


Да канца лета будзе праходзіць традыцыйная сумесная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Летні патруль».


Падчас яе работнікі падраздзяленняў МНС разам з удзельнікамі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) правядуць ва ўсіх рэгіёнах краіны мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку і папярэджанне ўзнікнення пажараў, гібелі ад іх людзей, няшчасных выпадкаў на вадзе. У прыватнасці, з мэтай выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і ачагоў узгарання ў летні перыяд будуць арганізаваны рэйды ў лясы і на тарфянікі, а з мэтай прадухілення гібелі грамадзян на вадзе — патруляванне ў афіцыйна ўстаноўленых месцах для купання і адпачынку грамадзян каля берагавой лініі вадаёмаў.

Арганізатары праекта ўпэўненыя, што акцыя «Летні патруль» будзе спрыяць павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, у першую чаргу — дзяцей і моладзі, скарачэнню колькасці пажараў і няшчасных выпадкаў на вадзе, у тым ліку пры эксплуатацыі воднага транспарту.

Нагадаем, што ў краіне створаны 132 МААП па ўзаемадзеянні з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях агульнай колькасцю 1,6 тысячы чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».