Вы тут

Верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету


Да 135-годдзя выбітнага беларускага паэта Янкі Купалы Выдавецкі дом «Звязда» і Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы арганізавалі чытанне верша «А хто там ідзе?» на мовах свету. Знакамітыя радкі прагучалі на беларускай, рускай, украінскай, кіргізскай, малдаўскай мовах.


А хто там ідзе, а хто там ідзе 
У агромністай такой грамадзе? 
— Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах, 
На руках ў крыві, на нагах у лапцях? 
— Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, 
А куды ж нясуць на паказ сваю? 
— На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён, 
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? 
— Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім, 
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? 
— Людзьмі звацца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.