Вы тут

"Штадлер Мінск" паставіць у Санкт-Пецярбург 23 трамваі


ЗАТ "Штадлер Мінск" паставіць у Санкт-Пецярбург 23 трамваі, паведаміў намеснік дырэктара - галоўны канструктар прадпрыемства Аляксей Кавецкі.


Фота: БЕЛТА

Паводле яго слоў, першая партыя тэхнікі - шэсць трамваяў - будзе пастаўлена ў Санкт-Пецярбург у бліжэйшы час.

Першы з партыі трамвайны вагон максімальнай пасажыраўмяшчальнасцю ў 376 месцаў у цяперашні час абкатваюць у Мінску. Даўжыня трохсекцыйнага салона - больш за 33 м. "Гэта нізкападлогавы трамвай, цалкам абсталяваны сістэмай кандыцыянавання. Дзве кабіны кіравання - у хвасце і галаве саставу - дазваляюць эксплуатаваць тэхніку на лініях без разваротных колаў. Дзверы адпаведна размешчаны з абодвух бакоў трамвая", - распавёў Аляксей Кавецкі. Аналагаў гэтаму трамваю няма ў Мытным саюзе, падкрэсліў ён.

У цяперашні час на прадпрыемстве ў Фаніпалі вырабляюцца і двухпавярховыя цягнікі для Масквы, а таксама кузава вагонаў цягніка Flirt для нарвежскіх чыгунак. Акрамя таго, кампанія Stadler выйграла тэндэр на пастаўку трамваяў у Астраву (Чэхія).

ЗАТ "Штадлер Мінск" - машынабудаўнічае прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад швейцарскай кампаніі Stadler. Падраздзяленне адказвае за вытворчасць чыгуначных прадуктаў для краін СНД з шырокай каляінай. Прадпрыемства ажыццяўляе дзейнасць у галіне распрацоўкі, праектавання, канструявання і вытворчасці рэйкавага рухомага саставу для гарадскіх, прыгарадных, рэгіянальных перавозак, зубчастых чыгунак, а таксама для міжрэгіянальных і міжгародніх перавозак. "Штадлер Мінск" займае плошчу амаль 190 тыс. кв.м, уключаючы 35 тыс. кв.м вытворчых плошчаў у Фаніпалі. Максімальная магутнасць завода - 120 вагонаў у год.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».