Вы тут

Дзейнасць членаў Савета Рэспублікі павінна быць шматпланавай


Выступленне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М. У. на закрыцці другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання


Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Паважаныя запрошаныя!

Другая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання сёння заканчвае сваю работу.

У сваёй рабоце мы стараліся забяспечыць выкананне палажэнняў перадвыбарнай праграмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, рашэнняў пятага Усебеларускага народнага сходу, задач, прадугледжаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады і комплексам мер па яе рэалізацыі.

Акрамя сесіённай дзейнасці значная ўвага ўдзялялася іншым актуальным пытанням.

У Савеце Рэспублікі была арганізавана работа па вывучэнні праектаў заканадаўчых актаў, якія вынесены на грамадскае абмеркаванне і датычацца стымулявання дзелавой актыўнасці, выключэння залішніх патрабаванняў да бізнесу. Прапановы перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сенатарамі быў грунтоўна прапрацаваны праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года. Мяркуем, што ў гэтым дакуменце неабходна больш поўна выкарыстоўваць сусветны вопыт.

Забеспячэнне эфектыўнасці і прыбытковасці дзяржаўнай уласнасці, ператварэнне кожнага яе аб'екта ў высокадаходны актыў — асноўная задача, і парламентарыі абавязаны нароўні са структурамі выканаўчай улады ўдзяляць яе вырашэнню больш увагі. У бягучы сесіённы перыяд Савет Рэспублікі прапрацаваў пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца або выкарыстоўваецца неэфектыўна, і накіраваў канкрэтныя прапановы ўраду і Камітэту дзяржаўнага кантролю.

У Савеце Рэспублікі актывізавана работа па ўмацаванні беларуска-расійскіх адносін. Распрацаваны і перададзены па прызначэнні прапановы па напаўненні Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018—2022 гады.

Акрамя таго, старшыні Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы Вячаславу Віктаравічу Валодзіну накіравана пазіцыя Савета Рэспублікі, якая датычыцца выкарыстання сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. У частцы, напрыклад, прамысловай палітыкі, стварэння сумесных кампаній.

Паважаныя калегі!

Савет Рэспублікі ў перыяд другой сесіі ўхваліў 34 праекты законаў, прыняў да ведама 1 дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ухваленыя членамі Савета Рэспублікі законапраекты ў сацыяльнай сферы дазволілі спрасціць працэдуры размяшчэння дзяржаўнага сацыяльнага заказу і правядзення конкурсу на яго выкананне, а таксама пашырыць формы сацыяльнага абслугоўвання.

Спрыяльна адаб'юцца на даступнасці і якасці аказання насельніцтву юрыдычнай дапамогі папраўкі ў Закон «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Ратыфікаваны пагадненне аб пазыцы з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця і крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, міжурадавыя дагаворы з Расіяй, Аргенцінай, Чылі, Пакістанам, Турцыяй і шэрагам іншых краін.

Зроблена нямала. Але да восеньскай сесіі трэба будзе вырашыць шмат адказных задач па дадатковых мерах па забеспячэнні эканамічнай бяспекі і сацыяльнай стабільнасці.

Важна, каб да законаў, што прымаюцца, была сацыяльная лаяльнасць, каб яны адпавядалі жаданням грамадства. Пры фарміраванні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год намі прапанавана ўключыць у яго законы, якія адпавядаюць названым мэтам. Гэта законапраекты аб электраэнергетыцы, аб карэкціроўцы законаў аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, аб абыходжанні з адходамі, аб рэкламе, аб адміністрацыйных правапарушэннях у сферы антыманапольнага рэгулявання і многае іншае.

У цяперашні час Савет Рэспублікі па даручэнні Прэзідэнта краіны завяршае падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Ёсць тут цэлы шэраг спрэчных пытанняў, якія трэба зняць у найбліжэйшы час. У кастрычніку гэты праект Закона будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў.

Наперадзе — сур'ёзная палітычная кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў новага склікання. Поспех выбарчай кампаніі ў значнай ступені залежыць ад дакладнай і зладжанай работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання, з якімі Савет Рэспублікі знаходзіцца ў цесным дзелавым кантакце.

Члены Савета Рэспублікі павінны садзейнічаць таму, каб выбары прайшлі арганізавана і ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.

Паважаныя калегі!

У красавіку 2017 года адбыўся візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. Мы дасягнулі канкрэтных дамоўленасцяў аб паглыбленні палітычнага дыялогу, міжпарламенцкага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Была падпісана сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж беларускім і кітайскім парламентамі. У чэрвені з візітам у Латвіі была намеснік старшыні Савета Рэспублікі М.А. Шчоткіна. Мяркуем, што праведзеныя парламенцкія сустрэчы і кантакты з урадавымі структурамі Латвіі, як дзяржавы — суседкі і сябра ЕС адкрываюць новыя перспектывы ў беларуска-латвійскім супрацоўніцтве.

Члены Савета Рэспублікі ў чэрвені прынялі ўдзел у Мінску ў пяцьдзясят другой сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі і звязаных з ёй мерапрыемствах. Нашы прадстаўнікі адстойвалі прапановы па збліжэнні заканадаўства нашых краін, рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы. Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Сакратарыятам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сакратарыятам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Наш удзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) і Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) у Санкт-Пецярбургу быў актыўным і выніковым.

22 мая ў Мінску адбылося пасяджэнне Бюро Канферэнцыі мясцовых і рэгіянальных улад краін Усходняга партнёрства (КОРЛІП), якое рыхтаваў і фактычна правёў Савет Рэспублікі. У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны асноўныя палажэнні рэкамендацый да пятага саміту Усходняга партнёрства, якія прадугледжваюць вызначэнне канкрэтных задач у галіне эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця інфраструктуры і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Асобная ўвага ўдзелена ролі мясцовых і рэгіянальных улад у забеспячэнні энергаэфектыўнасці.

Савет Рэспублікі садзейнічаў арганізацыі і 30 мая праведзена ў Мінску пасяджэнне Парламенцкага камітэта краін Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ). Парламенцкія дэлегацыі 12 дзяржаў прынялі падагульняючы дакумент і ўзгаднілі новую рэдакцыю шэрагу артыкулаў Кіруючых прынцыпаў ЦЕІ. Восенню 2017 года ў Мінску плануецца пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ, работа па падрыхтоўцы якога ўжо пачалася.

29—30 чэрвеня ў Маскве пройдзе чацвёрты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі,
удзел у якім прымуць кіраўнікі дзвюх нашых дзяржаў. Пройдуць пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, выстава і кірмаш-продаж беларускіх тавараў. Плануецца заключыць пакет камерцыйных экспартных кантрактаў прыкладна на суму больш за 300 млн долараў ЗША, каля трох дзясяткаў пагадненняў аб рэгіянальным супрацоўніцтве. Правядзенне форумаў ужо стала добрай традыцыяй, дае значны гуманітарны і эканамічны эфект. І ў першую чаргу рост беларускага экспарту.

З 5 па 9 ліпеня ў Мінску адбудзецца 26-я сесія ПА АБСЕ і звязаныя з ёй мерапрыемствы, у якіх прымуць удзел парламентарыі з 53 дзяржаў. Асноўная тэма сесіі — «Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ».

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

У міжсесіённы перыяд варта засяродзіцца на вырашэнні задач, якія спрыяюць дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны.

Важнай уяўляецца падрыхтоўка асноўнага фінансавага дакумента краіны — Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год», а таксама законапраектаў, якія ўдасканальваюць падатковую сістэму і ўпарадкоўваюць бюджэтныя адносіны.

Таксама наперадзе работа над законапраектамі, скіраванымі на карэкціроўку нормаў Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, законаў «Аб неплацежаздольнасці і банкруцтве», «Аб абароне правоў спажыўцоў». У перспектыве — работа па карэкціроўцы законаў «Аб інвестыцыях», «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» і шэрагу іншых.

Нам, членам Савета Рэспублікі, неабходна больш актыўна працаваць у рэгіёнах, у працоўных калектывах, сустракацца з людзьмі, выступаць у сродках масавай інфармацыі. Важна своечасова інфармаваць насельніцтва аб рабоце, якая праводзіцца Саветам Рэспублікі па ключавых пытаннях жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Удзяліце асаблівую ўвагу занятасці насельніцтва, падтрымцы моладзі і сем'яў з дзецьмі.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць вас, паважаныя члены Савета Рэспублікі, з надыходзячым галоўным дзяржаўным святам — Днём незалежнасці (Днём Рэспублікі) і пажадаць усім добрага здароўя і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.