Вы тут

За кулісамі вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў


23-25 ​​чэрвеня праходзіў 8-ы фестываль “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За тры дні артысты прадставілі публіцы музычныя праграмы, спектаклі і гала-канцэрт. Уся рэзідэнцыя аднаго з папулярных магнацкіх прозвішчаў ператварылася ў тэатральныя падмосткі.


У Тэатральнай зале замка Радзівілаў адбыўся канцэрт “Любові ўсе ўзросты пакорлівыя”. На гэтай жа пляцоўцы паказалі камедыйную оперу Гаэтана Даніцэці Viva la Mamma! Віктар Скорабагатаў традыцыйна прадстаўляе свае праграмы ў касцёле Божага Цела.

 Па вечарах на імправізаванай сцэне ва ўнутраным дворыку замка давалі балет Адольфа Адана “Жызель, або Вілісы”, прэм'еру оперы П'етра Масканьі “Сельскі гонар”. Завяршыўся фестываль гала-канцэртам “Радзівілаўскі баль, або Вечар у гасцях ва Уршулі Радзівіл”. Кожны год фестываль наведвае больш за 5 тыс. чалавек.

Што адбываецца на сцэне — ведаюць усе, хто ходзіць у тэатр, мы ж прапануем зазірнуць ў фестывальнае закуліссе...

Аксана ЯНОЎСКАЯ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.