Вы тут

Шчоткіна сустрэлася з намеснікам міністра замежных спраў Італіі


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна сустрэлася з дэлегацыяй Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італьянскай Рэспублікі. Яе ўзначаліў статс-сакратар (намеснік міністра), дэпутат парламента Італіі Вінчэнца Амендола. Дэлегацыя прыбыла ў Рэспубліку Беларусь для правядзення кансультацый паміж МЗС і для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках сустрэчы міністраў замежных спраў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы.


Падчас перамоў быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку міжпарламенцкае ўзаемадзеянне і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгадных сувязяў. У сустрэчы з беларускага боку таксама прынялі ўдзел старшыні пастаянных камісій Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы і на Мальце, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ФАО Аляксандр Гур'янаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Узаемазацікаўленасць пацвердзілі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?